ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі апарат на Месяц

Апарат прызямліцца на Месяц у канцы зімы

Апарат прызямліцца на Месяц у канцы зімы / twitter.com/ulalaunch/

8 студзеня ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі спушчальны апарат на Месяц. Толькі цяпер гэта зрабіла не дзяржаўнае агенцтва NASA, а прыватныя кампаніі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Месяцовую экспедыцыю арганізавалі канкурэнты Ілона Маска. Цяжкая ракета Vulcan Centaur кампаніі United Launch Alliance павезла на Месяц зонд Peregrine 1, зроблены кампаніяй Astrobotic Technology.

Ракета стартавала з мыса Канаверал у ЗША. Чакаецца, што апарат прызямліцца на Месяц 23 лютага.

ЗША ўпершыню больш чым за паўстагоддзя адправілі апарат на Месяц
twitter.com/ulalaunch/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі