Звольнены начальнік Генштабу Узброеных сілаў Украіны
Ураджэнец Беларусі Юрый Ільін паспеў пабыць на гэтай пасадзе толькі 9 дзён.
Рашэнне аб яго звальненні ў пятніцу прыняў выконваючы абавязкі прэзідэнта, спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Турчынаў, інфармуе УНІАН. Нагадаем, Ільін быў прызначаны Віктарам Януковічам 19 лютага, падчас сутыкненняў у Кіеве, якія скончыліся гібеллю дзясяткаў людзей.
Адзначым, што ўчора Юрый Ільін быў шпіталізаваны з сардэчным прыступам.
Фота — УНІАН