Зяленскі прысвоіў Героя Украіны байцу, расстралянаму за "Слава Украіне!"

Аляксандр Маціеўскі — Герой Украіны
Аляксандр Маціеўскі — Герой Украіны

Украінца, расстралянага пасля воклічу "Слава Украіне!", клічуць Аляксандрам Маціеўскім. Сёння ўвечары гэтае імя афіцыйна назвала СБУ, а Уладзімір Зяленскі пасмяротна прысвоіў вайскоўцу званне Героя Украіны

"Салдату. Чалавеку, якога будуць ведаць усе ўкраінцы. Чалавеку, якога будуць памятаць вечна. За яго смеласць, за яго ўпэўненасць — у Украіне — і за яго "Слава Украіне", — заявіў Зяленскі.

Аляксандр Маціеўскі быў снайперам. У лістападзе яго падраздзяленне перакінулі пад Бахмут. У сярэдзіне снежня 2022 года Маціеўскі знік без вестак. Цяпер вядома, што 30 снежня яго расстралялі. А ў лютым 2023 года цела вайскоўца вярнулі дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі