Зяленскі троліць Парашэнку: "Прэзідэнт, які стаў шоуменам, — гэта сумна" (відэа)

Зяленскі троліць Парашэнку: "Прэзідэнт, які стаў шоуменам, — гэта сумна" (відэа)

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі троліць дзейнага прэзідэнта і таксама кандыдата Пятра Парашэнку. У відэазвароце, змешчаным у Facebook, Зяленскі заклікаў Парашэнку перайсці ад слоў "Я пачуў" да слоў "Я зраблю". І нагадаў пра рэзанансныя справы ва Украіне.

"Я вельмі хачу, каб вы... пасадзілі забойцаў Кацярыны Гандзюк, пасадзілі Свінарчукоў і ўспомнілі пра тое, што вы забыліся пра нашых палонных маракоў, якія цяпер сядзяць за кратамі і чакаюць, пакуль вы набегаецеся па каналах у пошуках Зяленскага, наздаецеся аналізаў усім і накрычыцеся на стадыёне... — гаворыць Уладзімір Зяленскі. — Шоумен можа стаць прэзідэнтам, а прэзідэнт, які стаў шоуменам, — гэта сумна. Дэбаты 19-га [красавіка], справы — кожны дзень".

Як вядома, 14 красавіка Пётр Парашэнка сабраў каля 5 тысяч чалавек (па звестках паліцыі) на агітацыйны мітынг каля стадыёна "Алімпійскі". Сам ён назваў гэтае мерапрыемства дэбатамі з Уладзімірам Зяленскім, але той прадказальна на іх не з'явіўся — ён ад пачатку запрашаў Парашэнку на дэбаты 19 красавіка.

Украінскі прэзідэнт на сустрэчы з бізнесменамі заявіў, што зробіць усё неабходнае, каб выйграць выбары. І гэта пры тым, што, паводле сацыялагічных апытанняў, ён безнадзейна прайграе Зяленскаму. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 21 красавіка.

Зяленскі троліць Парашэнку: "Прэзідэнт, які стаў шоуменам, — гэта сумна" (відэа)
Пётр Парашэнка на "Алімпійскім" / Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі