Зяленскі звольніў Залужнага з войска і прызначыў амбасадарам у Вялікабрытанію
Уладзімір Зяленскі і Валерый Залужны
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам афіцыйна звольніў з войска генерала Валерыя Залужнага. Да лютага 2024 года Залужны быў галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны.
У тэксце ўказа гаворыцца, што Залужны сыходзіць са службы "па стане здароўя з правам нашэння ваеннай формы адзення".
Сёння ж на афіцыйным сайце прэзідэнта Зяленскага з'явіўся і яшчэ адзін указ — аб прызначэнні Залужнага амбасадарам у Вялікабрытаніі.
Раней былы генпракурор Украіны Юрый Луцэнка казаў, што Залужны прайшоў падрыхтоўку да дыпламатычнай працы і фармуе новую каманду для амбасады.
50-гадовы генерал не мае дыпламатычнага досведу і ўсё жыццё служыў у войску. Але ў 2020-м ён атрымаў ступень магістра ў Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.