З'явілася мабільнае прыкладанне, якое дапамагае дзеткам вучыць беларускую мову

Ілюстрацыя з прыкладання “Слоўнік з Зубрыкам” / Алена Жук
Ілюстрацыя з прыкладання “Слоўнік з Зубрыкам” / Алена Жук

Мабільнае прыкладанне “Слоўнік з Зубрыкам” працуе па сістэме інтэрвальнага паўтарэння словаў па картках. Дзеці могуць пачуць словы, разгледзець карцінку, а потым — скласці слова з літар. Галоўны герой аплікацыі — Зубрык, які атрымлівае заахвочванне і пачастункі.

Стваральніца аплікацыі Алена Жук кажа, што ёй хацелася зрабіць так, каб вывучэнне мовы было не сумным і не гвалтоўным.

Я і мае дзеці вывучаем мовы. Мы зразумелі, што для вывучэння беларускай мовы аплікацыі няма, і тым больш для дзяцей, такой цікавай, прыгожай, якой хацелася б карыстацца. Акрамя таго, мы пераехалі ў Польшчу, і тут, відавочна, дэфіцыт беларускай мовы, яе нестае.

Аплікацыя яшчэ ў распрацоўцы, але ёй можна карыстацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі