З'явілася поўнае відэа чвэрцьфінальнага бою Гуркова на чэмпіянаце
У інтэрнэце з’явілася відэа супрацьстаяння Віталя Гуркова (75 кг) і ўкраінца Станіслава Пержаноўскага. Хоць беларускі баец перамог у першым раўндзе, двубой выглядае вельмі драматычным.
Нагадаем, што ў першым паядынку Гуркоў накаўтаваў швейцарца Андрэ Ранзэнбергера.
Паўфінальны бой Гуркова з туркам Ал Даганам адбудзецца ў чацвер 26 траўня. Паводле афіцыйнага плану, распачнецца ён у 20.45 паводле беларускага часу.
У паўфіналы выйшлі і многія іншыя зоркі з беларускай зборнай. Дзяніс Ганчаронак (91 кг) у чвэрцьфінале накаўтаваў турка. Сапернік, дарэчы, паводзіў сябе некарэктна: двойчы ўдарыў беларуса ў пах і працягваў біць пасля каманды “стоп”.
Дзмітрый Валент (81 кг) перамог у чвэрцьфінале фіна Юсі Санталахці.
А Андрэй Кулебін (71 кг) — фіна Тээму Хелеваара.
Фанаты муай-тай сутыкнуліся з праблемай: шведы арганізавалі толькі платную трансляцыю чэмпіянату. А беларуская Федэрацыя не вядзе шырокае асвятленне спаборніцтваў у СМІ. У тым ліку і з гэтай прычыны ў сеціва трапляюць толькі аматарскія відэа.