З'явілася відэа, дзе баевікі корпаюцца ў рэчах пасажыраў збітага самалёта
17 ліпеня споўніцца год трагедыі, якая здарылася ў небе над Данбасам, дзе быў збіты рэйс MH17, загінулі 298 чалавек.
У пятніцу, 17 ліпеня споўніцца год трагедыі, якая здарылася ў небе над Данбасам, дзе быў збіты рэйс MH17, загінулі 298 чалавек. Boeing-777 ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Большасць пасажыраў былі грамадзянамі Нідэрландаў.
Краіны Захаду лічаць, што дастаткова доказаў, каб сцвярджаць: самалёт быў збіты ракетнай устаноўкай, якую Расія перадала прарасійскім баевікам на ўсходзе Украіны. Масква гэта адмаўляе.
Сусветныя лідары патрабуюць знайсці вінаватых у гібелі рэйса MH17
На раней невядомым відэа можна пабачыць, як баевікі неўзабаве пасля трагедыі корпаюцца ў рэчах пасажыраў збітага самалёта, фатаграфуюцца. Апублікавалі яго журналісты News Corp Australia.
Фота: News Corp Australia