З'явілася відэа, як беларускія сілавікі адштурхоўваюць мігрантаў на мяжы
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын апублікаваў у Twitter відэа, на якім беларускія сілавікі адштурхоўваюць мігрантаў на мяжы.
Паводле слоў Жарына, праз паводзіны беларусаў на польскай мяжы "з'яўляюцца дадатковыя рызыкі" і "натоўп становіцца небяспечным".
Przez działania Białorusinów pojawiają się dodatkowe ryzyka na naszej granicy.
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) November 10, 2021
Jak widać, zachowanie strony białoruskiej sprawia, że tłum może stać się niebezpieczny.
To też pokazuje słuszność decyzji @Straz_Graniczna o zamknięciu przejścia granicznego. pic.twitter.com/u5oFpsUICE
Сітуацыя на мяжы дзвюх краін ускладнілася 8 лістапада, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў ЕС. Польскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, самым складаным момантам з пачатку крызісу на мяжы. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што "на мяжы з Еўрасаюзам адбываецца дзяржаўны тэрарызм", у сувязі з чым неабходна пашырыць санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі,
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.