З'явілася відэа, як галоўнага рэдактара "Нашай нівы" вядуць пасля ператрусу
З'явілася відэа, як галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча сілавікі вядуць у аўтамабіль пасля ператрусу. Яго рукі былі скаваныя за спінай.
Пра затрыманне Марціновіча стала вядома 8 ліпеня. Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю і дахаты да некаторых супрацоўнікаў. Вядома, што ператрус у офісе бухгалтэрыі праводзілі супрацоўнікі цэнтральнага апарата МУС. Ператрус і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца па артыкуле 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) і артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі).
Сайт “Нашай Нівы” заблакавала Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.