З'явіліся фота ўмацавання ўкраінска-беларускай мяжы ў Валынскай вобласці
Стала вядома, як выглядае ўмацаваная ўкраінска-беларуская мяжа ў Валынскай вобласці. Адпаведныя фатаздымкі апублікаваў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Тымашэнка.
Па выніках візіту да памежнікаў ён напісаў, што вайскоўцы ўмацавалі мяжу сур’ёзнымі загародамі, а мясцовая ўлада дапамагла з камерамі назірання і цеплавізійнымі камерамі.
"Акрамя таго, тут працуюць пункты пропуску. Бачылі сёння марыупальцаў, якіх акупацыйная ўлада "эвакуявала" на тэрыторыю Расіі. Людзі вымушаныя перасякаць мяжу з боку Беларусі і карыстацца памежнымі пунктамі пропуску тут", — дадаў Тымашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.