З’явіліся новаўвядзенні на практычным экзамене на правы кіроўцы
У Беларусі нельга будзе здаваць у розных населеных пунктах “пляцоўку” і “горад” на практычным экзамене на правы кіроўцы. Такія змены прадугледжаны пастановай Міністэрства ўнутраных спраў (№ 91 ад 11 красавіка 2017 года), якая апублікавана і пачынае дзейнічаць. Аднак можна будзе выбіраць, дзе здаваць экзамен — па месцы рэгістрацыі, ці па месцы знаходжання аўташколы, інфармуе БЕЛТА.
Сярод новаўвядзенняў — відэафіксацыя падчас практычнага экзамена стане абавязковай. На тэарэтычны экзамен можна будзе браць з сабой толькі пашпарт і дакументы, якія патрэбны для гэтай адміністрацыйнай працэдуры. Ні мабільных тэлефонаў, ні электронных прыстасаванняў, носьбітаў інфармацыі падчас здачы экзамена не павінна быць.