З'явіліся падрабязнасці аўтааварыі з беларускімі біятланістамі

Як паведамляла Еўрарадыё, аўтааварыя з мікрааўтобусам беларускай каманды адбылася 22 студзеня ў Аўстрыі.



Журналістам "Комсомольской правды" ўдалося даведацца, што ў аўтобусе былі старшы трэнер мужчынскай зборнай Алег Рыжанкоў, доктар Павел Дрынеўскі, біятланіст Уладзімір Алянішка, які не ўваходзіць у алімпійскую каманду. За рулём быў трэнер Клуба біятлону Іеропіс. Яны забралі ў чэшскім горадзе Брно гоначную алімпійскую форму і працягнулі шлях у італьянскі Антхольц — там праходзіць падрыхтоўку наша нацыянальная зборная. На тэрыторыі Аўстрыі на аўтабане мікрааўтобус занесла ў адбойнік, затым пракруціла і кінула ў іншы адбойнік.



Шпіталізацыя не спатрэбілася нікому з тых, хто быў у аўтобусе. У Рыжанкова — драпіна на твары, доктар Дрынеўскі вывіхнуў палец, а ў Алянішкі вывіх пляча. Іеропісу дапамогу лекараў не спатрэбілася.



Цяпер усе яны знаходзяцца ў Антхольцы, разам з камандай.



Фота з аўстрыйскіх СМІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі