З’явіўся бясплатны сайт з беларускай музыкай, казкамі і аўдыякнігамі
У інтэрнэце з'явіўся сайт, прысвечаны беларускай аўдыятворчасці.
Праект BelarusMusic.com распрацавалі і падтрымліваюць валанцёры. Яго мэта — папулярызацыя беларускай мовы.
На сайце можна знайсці больш за 4300 песень, аўдыякніжак і дзіцячых казак па-беларуску.
Дарэчы, ахвочыя могуць прапанаваць і свае творы для публікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.