З'явіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома "Мачулішчы" пасля дыверсіі

Самалёт А-50 у Мачулішчах / twitter.com/GianlucaMezzo
Самалёт А-50 у Мачулішчах / twitter.com/GianlucaMezzo

У інтэрнэце з'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі аэрадрома Мачылішчы, зробленыя пасля дыверсіі. Журналіст CNN Джанлука Мецаф'ёрэ, які апублікаваў іх, сцвярджае, што фота зробленыя 28 лютага.

На здымку бачны ДРЛА А-50 Ваенна-касмічных сілаў Расіі. Па здымках можна сказаць толькі тое, што борт перастаўлены. Як адзначае "Беларускі Гаюн", месца звычайнай стаянкі самалёта (чырвоная стрэлка) пустуе, сам ён знаходзіцца ў іншым месцы.

Меркаванні наконт заўважных пашкоджанняў на самалёце разыходзяцца: адназначнага адказу няма.

Апошні раз А-50 узлятаў 22 лютага.

З'явіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома "Мачулішчы" пасля дыверсіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі