Хто плануе падарваць і атакаваць БПЛА сходку дэлегатаў УНС у Мінску — эфір

Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч

Да ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду пададзеныя 13 спісаў патэнцыйных кандыдатаў. Цяпер выбарчая камісія будзе іх правяраць. А пакуль яна гэтым займаецца, у Мінску пройдзе першае пасяджэнне новапрызначанага складу Усебеларускага народнага сходу. Ахоўваць спакойную працу якога будуць 3 тысячы сілавікоў з удзелам сапёраў і перахопнікаў БПЛА. Бо, як вядома, вораг не спіць… Дый ніхто яму спакойна спаць не дасць! Нават калі ты расійскі грамадзянін Суздальцаў і жывеш у Маскве, але лукашэнкаўскі рэжым прызначыў цябе ворагам і ўнёс у адпаведныя базы па вышуку.

Ці толькі грамадзянам Беларусі рызыкоўна хавацца ў Расіі ад пераследу беларускага рэжыму, ці да адказу могуць прыцягнуць і расійскіх грамадзян? Якое значэнне мае для Лукашэнкі Усебеларускі сход і ці сапраўды ён будзе мець нейкая рэальнае значэнне ў палітычным жыцці краіны? Адкуль нарадзіліся думкі, што Лукашэнка падае знакі Захаду пра гатоўнасць пачаць перамовы і чаго чакаць ад выбараў у Каардынацыйную раду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі