У Беларусі зачыняецца выдавецтва, якое выдала кнігу пра дзіцячую сексасвету
![Кніга "Адкуль я ўзяўся", якая абурыла Бондараву ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/kniha-2212.png.webp?itok=c5l1Ez1s)
Кніга "Адкуль я ўзяўся", якая абурыла Бондараву / сацсеткі
Выдавецкі дом "Віта" знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, паведаміла ў сваім тг-канале прарасійская прапагандыстка Вольга Бондарава.
Менавіта ў гэтым выдавецтве выйшла кніга пра сексасвету "Адкуль я ўзяўся", рэкамендаванае дзецям ад чатырох гадоў. У ёй расказваецца, як з'яўляюцца дзеці.
Выданне абурыла Бондараву. Яна паскардзілася на выданне ў пракуратуру. Выданне разгледзела Камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі пры Мінкульце. Пасля гэтага выданне пераслалі ў Мінадукацыі, дзе канстатавалі "магчымасць негатыўнага ўплыву зместу гэтага выдання на фізічнае і псіхічнае развіццё дзяцей". А ў Міністэрстве інфармацыі заявілі, што кніга "не адпавядае знаку ўзроставай катэгорыі".
У афіцыйным адказе за подпісам намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага гаворыцца, што "зацікаўленыя, уключаючы гандлёвыя сеткі, апавешчаныя пра неабходнасць забяспечыць недапушчэнне распаўсюду інфармацыі, якая негатыўна ўплывае на фізічнае і псіхічнае развіццё дзяцей".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.