26 жніўня ў Мінску Парашэнка сустрэнецца з Пуціным, Лукашэнкам і Эштан
Прэзідэнт Украіны пагадзіўся на запрашэнне прэзідэнтаў краін Мытнага Саюза сустрэцца ў Мінску 26 жніўня.
Пра гэта інфармуе прэс-служба прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Як паведамляецца, падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу Парашэнка запрасіў ЕС адправіць сваю дэлегацыю на сустрэчу ў Мінску. Барозу заявіў, што ў Беларусь паедуць кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Отынгер і еўракамісар па пытаннях гандлю Карл дэ Гухт.
З паведамлення вынікае, што прэзідэнт Украіны пагадзіўся на запрашэнне прэзідэнтаў краін Мытнага Саюза сустрэцца ў Мінску 26 жніўня. Парашэнка таксама паінфармаваў Барозу аб абстрэле тэрарыстамі арганізаванай калоны мірных грамадзян, якая пакідала Луганск пад белым сцягам. Прэзідэнт Еўракамісіі асудзіў гэта жудаснае злачынства тэрарыстаў і заклікаў да неадкладнага аб'ектыўнага расследавання трагедыі.
Прэзідэнт Украіны пагадзіўся на запрашэнне прэзідэнтаў краін "Еўразійскай тройкі" сустрэцца ў Мінску 26 жніўня, паведамляе "Украінская праўда". Як тлумачыць выданню намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Чалы, "Еўразійская тройка" будзе прадстаўлена таксама кіраўнікамі дзяржаў.
Чалы падзякаваў ЕС за "Беспрэцэндэнтны крок па накіраванні адначасова трох членаў Еўракамісіі на гэтую сустрэчу".
"Мы лічым, што гэта фармат, які, скажу асцярожна, дазваляе пачаць выходзіць на дарожную карту, якая можа ў выніку вывесці сітуацыю з вайны да міру. Хоць гарантый цяпер няма, але ўзаемадзеянне пытаннях эканамічных, гандлёвых, энергетычных можа прывесці да рэалізацыі мірнага плана Пятра Парашэнкі ", - сказаў Чалы.
Чытайце таксама - Палітолаг: Відавочна, што сэнсу ў сустрэчы Парашэнкі з Пуціным няма