876 супраць 94: параўноўваем стосы з галасамі за Лукашэнку і за Караткевіч
Еўрарадыё выправілася на падлік галасоў на выбарчы ўчастак №8 у Мінску, дзе галасавала Таццяна Караткевіч. Адразу скажам, што да журналіста на месцы паставіліся вельмі ветліва. Было бачна, што галасы падлічвалі культурныя людзі, а за імі назіралі не менш культурныя назіральнікі. Нараканняў у адрас камісіі яны практычна не прад’яўлялі.
На ўчастку, дзе галасавала Караткевіч, са скрыні выпалі выявы Хрыста (фота).
Назіраць за падлікам галасоў Еўрарадыё ніколькі не перашкаджалі. Наадварот, была магчымасць убачыць працэс з максімальна блізкай адлегласці.
Пачнём з вынікаў.
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 1398 чалавек (блізу 67%).
Супраць усіх — 418 чалавек (блізу 20%).
А за Таццяну Караткевіч, якая заняла 3-е месца, прагаласавалі 192 чалавекі (каля 9%).
Не прэтэндуем на тое, каб разбірацца ў спецыфіцы падліку галасоў. Таму паспрабуем падзяліцца сваімі суб’ектыўнымі назіраннямі.
Адматаем падлік галасоў назад і забудземся пра датэрміновае галасаванне. На пляцоўку, змайстраваную са сталоў, высыпаюць бюлетэні з дзвюх празрыстых скрыняў. Гэта галасы, якія былі атрыманыя толькі 11 кастрычніка — непасрэдна ў дзень галасавання.
За дзейнага прэзідэнта, паводле падлікаў, галасы аддалі 876 чалавек. За Караткевіч — 94. Розніца — больш як у 9 разоў.
А цяпер давайце параўнаем паміж сабой два стосы з бюлетэнямі. У адным — галасы за Лукашэнку, у другім — за Караткевіч.
Ацаніць стосы з бюлетэнямі можна і з іншых ракурсаў.
Вынікі галасавання на сталічным ўчастку №8. Статыстыка.
Усяго выбаршчыкаў — 2771.
Прагаласавалі — 2106.
Залічылі 2099 галасоў.
Датэрміновае галасаванне — 730 чалавек.
Супраць усіх — 418.
Вынікі:
За Гайдукевіча — 49.
За Караткевіч — 192. З іх у дзень галасавання — 94.
За Лукашэнку — 1398. З іх у дзень галасавання — 876.
За Улаховіча — 42.
Калі параўноўваць выніковы падлік галасоў, то Лукашэнка абышоў Караткевіч у сем разоў. Выходзіць, падчас датэрміновага галасавання за жанчыну-кандыдата галасавалі куды лепш, чым 11 кастрычніка.