Алег Манаеў: цяпер разумею, чаму Фядута даў выспятка Рымашэўскаму!

Дырэктар Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў пракаментаваў для Еўрарадыё вынікі сацыялагічнага апытання, прысвечанага выбарам у Палату прадстаўнікоў. Праз тое, што даследаванне нібыта сведчаць пра правал байкоту выбараў, 121025_manaev.mp3
Алег Манаеў: “Памятаеце, год таму адбыўся скандал, калі Аляксандр Фядута на нейкіх міжпартыйных перамовах даў выспятка Віталю Рымашэўскаму? Я шчыра скажу: тады з неўразуменнем гэта ўспрыняў. І таго, і таго я даўно ведаю, і Рымашэўскі мне ўяўляўся спакойным чалавекам, выхаваным. Але зараз я таго неўразумення не адчуваю”.

Алег Манаеў адзначыў, што, згодна з вынікамі даследавання, выбары байкатавалі каля 9,6% ад апытаных, “а гэта 700 тысяч чалавек ― два разам узятых абласных горада”. На думку навукоўцы, пазіцыя Рымашэўскага тлумачацца, найперш, асабістымі інтарэсамі палітыка. А на вынікі сацыялагічнага апытання ён глядзіць “праз іншыя акуляры”.

Фядута: Я былы школьны настаўнік і падлеткаў не б'ю

Рымашэўскі не збіраецца рэагаваць на ўдар Фядуты

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі