Арына Сабаленка стала найлепшай беларускай тэнісісткай

Арына Сабаленка стала найлепшай беларускай тэнісісткай

19-гадовая Арына Сабаленка заняла 76-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Пра гэта паведамляе абноўлены рэйтынг WTA

Тыдзень таму Сабаленка займала 102 месца ў сусветным рэйтынгу. Узняцца ёй дапамог паспяховы выступ на турніры ў кітайскім Цяньцзіні. Там беларуска дабралася да фіналу, дзе саступіла расіянцы Марыі Шарапавай.

Цяпер Сабаленка стала найлепшай беларускай тэнісісткай. У сусветны топ-100 уваходзіць таксама Аляксандра Сасновіч — яна акурат займае 100-е месца. Вера Лапко знаходзіцца на 167-й пазіцыі, Вікторыя Азаранка — на 204-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі