Банкір Кабякоў паўгода заставаўся чальцом Савета бяспекі
![Банкір Кабякоў паўгода заставаўся чальцом Савета бяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kabiakou-2602.jpg.webp?itok=C2Q3Fnzz)
Андрэй Кабякоў паўгода пасля сваёй адстаўкі з пасады прэм'ер-міністра заставаўся чальцом Савета бяспекі. Гэта вынікае з указа кіраўніка дзяржавы №79 ад 22 лютага 2019 года, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэ-партале.
Гэтым указам у склад Савета бяспекі ўведзены прэм'ер-міністр Сяргей Румас, а Кабякоў выключаны з Савета бяспекі.
Нагадаем, што Андрэй Кабякоў быў адпраўлены ў адстаўку больш за паўгода таму — 18 жніўня 2018 года. 12 лістапада 2018 года стала вядома, што ён увайшоў у склад Рады дырэктараў "Белгазпрамбанка".