Беларусь спыняе пешаходны рух на мяжы з краінамі Еўрасаюза

Як інфармуе Дзяржаўны памежны камітэт, з 1 кастрычніка нельга будзе перайсці мяжу ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Адзначаецца, што "гэта рашэнне абумоўлена адсутнасцю ў беларускіх пунктах пропуску неабходнай інфраструктуры для пешаходнага руху: асобных пешаходных калідораў, асобных тэрміналаў мытнага і памежнага афармлення". У выніку, гэта "не гарантуе неабходны ўзровень бяспекі пешаходаў і пастаянна стварае складаныя ўмовы дарожнай абстаноўкі у пунктах пропуску, якія раней праектаваліся выключна як аўтадарожныя".

Таму было вырашана часова спыніць эксперымент, які быў распачаты ў 2013 годзе. Пешаходнага руху на мяжы не будзе да завяршэння "мерапрыемстваў па ўдасканаленні інфраструктуры пунктаў пропуску".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі