Беларусь выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі (відэа)
Нашую зборную чакае сустрэча з канадцамі.
12 траўня хакейная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету выйграла ў зборнай Нарвегіі — 3:2 (1:0, 2:1, 0:1).
Аўтарамі галоў у беларускай камандзе сталі Аляксей Калюжны (на 8-й хвіліне), Дзмітрый Корабаў (на 30-й), Андрэй Касціцын (на 33-й).
Дзякуючы гэтай перамозе беларуская зборная выходзіць у плэй-оф чэмпіянату свету. Нашых хакеістаў чакае сустрэча са зборнай Канады.
Фота — ctv.by