Беларускія блогеры сабраліся ў Варшаве (фота)

Разам з беларусамі сваімі думкамі перад прысутнымі выказаліся і замежныя спецыялісты, якія займаюцца беларускай праблематыкай —- прадстаўнікі Савета Еўропы і фонда імя Казіміра Пуласкага, а таксама аналітыкі.


 
У  межах  мерапрыемства прайшлі дзве дыскусійныя сесіі. Першая з іх —  "Беларусь у Еўропе". Удзельнікі абмеркавалі, як беларуская супольнасць ставіцца да ЕС і як беларуская ўлада паводзіць сябе у адносінах да еўрапейскіх краін. Таксама была ўзнятая праблема смяротнага пакарання ў Беларусі. Было адзначана, што чым большая барацьба вядзецца супраць смяротных прысудаў, тым болей іх выносіцца апошнім часам.



Другім дыскусійным пытаннем стала "Блогасфера і сацыяльныя медыя — ніша або ядро грамадзянскай супольнасці?”. Спецыяльна на мерапрыемства з Беларусі прыехалі блогеры Севярын Квяткоўскі і Дзмітрый Галко, а таксама юрыстка Дар'я Каткоўская. Праз скайп з Гродна ў канферэнцыі прымаў удзел таксама журналіст і блогер Анджэй Пачобут. Ён выказаў перакананне, што сучасныя тэхналогіі мацнейшыя за дыктатуру і што інтэрнэт у Беларусі ёсць галоўным інструментам свабоднага слова.  



Дарэчы, гэта ўжо другая канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай супольнасці Беларусі. Яе арганізавалі ў Варшаве Савет Еўропы і фонд імя Казіміра Пуласкага. Першая канферэнцыя прайшла 26-27 кастрычніка 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі