Беларускія дранікі заваявалі Гран-пры на конкурсе ў Казані
Галоўны прыз расійскага конкурсу дастаўся студэнтцы 4-га курса Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Крысціне Краўчанка.
У Казані прайшоў усерасійскі конкурс з міжнародным удзелам "Лепшы тэхнолаг грамадскага харчавання — 2015". Перамогу на ім заваявала студэнтка 4-га курса Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання Крысціна Краўчанка. Яна прадставіла свой праект "Дранікі — кулінарны брэнд Беларусі". Як перадае БЕЛТА, журы звярнула ўвагу на арыгінальнасць дызайну, нестандартнае афармленне і падачу традыцыйнай беларускай стравы, а таксама яго смакавыя якасці.
Агулам, у конкурсе прынялі ўдзел 43 студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Расіі, Беларусі і Казахстана.
У Магілёўскім дзяржуніверсітэце харчавання цяпер рыхтуюць студэнта 3-га курса Мікіту Цвяткова да моладзевага чэмпіянату свету WorldSkills, які пройдзе сёлета ў Бразіліі. Там беларускі студэнт выступіць у конкурсе "Кулінарнае мастацтва". Ён таксама будзе прадстаўляць Беларусь на чэмпіянаце СНД 16-18 траўня ў Казані.
Фота — belcook.com