Даведайся, які ты "свіфціс" і колькі рускіх шпіёнаў злавілі немцы — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Калі Украіна прайграе Расіі, пачнецца трэцяя сусветная. Так сказаў украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль і заклікаў амерыканскі Кангрэс усё ж прыняць замарожаны законапраект, які гарантуе дапамогу Кіеву.

Украінцаў здзіўляе, што ў ЗША гэтага не разумеюць. А чым наогул жыве свет, пакуль Украіна ваюе? Раскажам у рэгулярным аглядзе.
 

 

Зноў злавілі расійскіх шпіёнаў

У Германіі арыштавалі двух мужчын, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі. У абодвух двайное грамадзянства — нямецкае і расійскае.

Па звестках нямецкіх пракурораў, яны шукалі аб'екты, якія могуць быць патэнцыяльнымі ваеннымі цэлямі Расіі. А аднаго з затрыманых падазраюць адразу ў некалькіх злачынствах — падрыхтоўцы выбуху, падпале і ў падтрыманні сувязяў з расійскай выведкай.

Міністр юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман кажа, што гэтыя арышты — значны поспех у барацьбе з дыверсійнай і шпіёнскай сеткай прэзідэнта Расіі.

 

Прынц Уільям вярнуўся ў строй

Прынц Уэльскі вярнуўся да сваіх абавязкаў члена каралеўскай сям'і. З таго часу, як яго жонка герцагіня Кейт расказала пра свой анкалагічны дыягназ, Уільяма на публіцы не бачылі.

Але зараз сын брытанскага караля наведаў дабрачынную арганізацыю, якая збірае лішкі прадуктаў харчавання, каб перадаваць іх тым, хто жыве ў нястачы.

Тая самая песня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі