Экс-міністр адукацыі Жураўкоў: Звальненне стала для мяне нечаканасцю

Экс-міністр адукацыі Жураўкоў: Звальненне стала для мяне нечаканасцю

15 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра адукацыі: замест Міхаіла Жураўкова гэтую пасаду заняў Ігар Карпенка. Еўрарадыё датэлефанавалася да цяпер ужо былога міністра. Навіну пра сваю адстаўку Міхаіл Анатолевіч сустрэў у адпачынку:

"Гэта для мяне нечаканасць... Я цяпер у адпачынку, за мяжой. Не хацеў бы пакуль нічога каментаваць. Можа, па вяртанні", — каротка адказаў на нашыя пытанні Жураўкоў і развітаўся.

Міхаіл Жураўкоў — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Узначальваў механіка-матэматычны факультэт БДУ, з 2009 года быў першым прарэктарам універсітэта. Нядаўна яму споўнілася 55 гадоў.

Міністрам адукацыі Жураўкоў стаў два гады таму — у снежні 2014-га. Пры ім Беларусь пачала актыўна імкнуцца ў еўрапейскую адукацыйную прастору. У прыватнасці, была падпісаная дарожная карта па далучэнні да Балонскага працэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі