Электрамеханіка з Гродна асудзілі за парваныя на "выбарах" бюлетэні

Выбары

Выбары

Пад суд трапіў гродзенскі электрамеханік Аляксандр Хлябіч за тое, што на галасаванні 25 лютага дэманстрацыйна парваў выдадзеныя яму тры бюлетэні, піша Hrodna.life.

Мужчына зрабіў гэта на ўчастку для галасавання ў адной са школ Гродна пры чальцах камісіі, назіральніках, валанцёрах і выбаршчыках.

Яго справу разглядалі 8 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Суд палічыў, што Хлябіч парушыў Выбарчы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. За гэта яго аштрафавалі на 600 рублёў (15 базавых велічыняў).

25 лютага ў Беларусі прайшлі мясцовыя і парламенцкія "выбары". На іх не было ні альтэрнатыўных кандыдатаў, ні незалежных назіральнікаў. На ўчастках паставілі трывожныя кнопкі, каб выклікаць АМАП. Многія праграмы кандыдатаў былі напісаныя нібыта пад капірку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі