Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю”
Еўрасаюз запусціў сайт, які выкрывае “пракрамлёўскую дэзынфармацыю” — euvsdisinfo.eu. Гэты праект рэалізуецца ў рамках кампаніі “ЕС супраць дэзынфармацыі”. Яшчэ вясной 2015 года кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза для супрацьдзеяння расійскай дэзынфармацыі прынялі рашэнне аб стварэнні “Аператыўнай рабочай групы па стратэгічных камунікацыях”, якая і займалася сайтам. Ён, дарэчы, даступны на трох мовах — англійскай, нямецкай і рускай. Паведамляецца, што аўтары праекту хацелі б бачыць асноўнай аўдыторыяй euvsdisinfo.eu жыхароў краін, якія ўваходзяць ва “Усходняе партнёрства”, у тым ліку і Беларусі.