Фінляндыя пачала будаваць агароджу на мяжы з Расіяй
Фінляндыя адгароджваецца ад Расіі плотам / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Фінляндыя прыступіла да будаўніцтва агароджы на мяжы з Расіяй, перадае Бі-Бі-Сі.
Каля памежнага пераходу Светагорск — Іматра фіны пачалі выкарчоўваць дрэвы: там паставяць тэставую загароджу на ўчастку ў 3 км. Гэта будзе плот з калючым дротам наверсе, абсталяваны камерамі назірання і начнога бачання. Вышыня агароджы складзе тры метры.
Рашэнне пра будаўніцтва агароджы Фінляндыя прыняла ўвосень 2022 года. Фінскія палітыкі выказвалі асцярогі з нагоды магчымай хвалі ўцекачоў з Расіі ў выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі ў краіне.
Агульная даўжыня агароджы складзе ад 130 да 260 км — яна закрые каля 10-20% расійска-фінскай мяжы. Будаўніцтва зойме каля чатырох гадоў і будзе каштаваць не менш за 140 мільёнаў еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.