Фонд Талая прывёз у Беларусь дзяцей з самаабвешчаных "ЛНР" і "ДНР"

Дзеці, якіх фонд Талая прывёз у Беларусь

Дзеці, якіх фонд Талая прывёз у Беларусь / gp.by

Групу дзяцей з так званых "ДНР" і "ЛНР" прывёз у Беларусь фонд Аляксея Талая, піша "Гомельская праўда". У Беларусі яны прабудуць да 24 траўня.

У нашу краіну фонд Талая прывёз дзесяць дзяцей ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Разам з некаторымі з іх прыехалі бацькі.

Падлеткаў размесцяць у санаторыі "Дубровенка". Плануецца, што яны сустрэнуцца з трэнерамі па паралімпійскім спорце і прымуць удзел у парадзе 9 траўня. Прадстаўніца фонда Талая Юлія Малова заявіла, што будзе і надалей суправаджаць дзяцей: "Дапамагаць з паступленнем, пры стварэнні сям'і і нараджэнні дзяцей, пры жаданні адкрыць уласную справу".

Ва Украіне і ЕС Талай трапіў у санкцыйныя спісы за ўдзел у вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый. Акрамя таго ва Украіне на яго пачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі