Ганна Бонд збіраецца пераплыць Басфор

Ганна Бонд збіраецца пераплыць Басфор

Ганна Бонд збіраецца пераплыць Басфор. Сёлета шоўвумэн паўдзельнічае ў заплыве на 6,5 км з Азіі ў Еўропу.

“Сёлета я паставіла сабе вельмі амбіцыйную мэту — пераплыць Басфор… і стаць міжкантынентальнай плыўчыхай”, піша Бонд у Instagram. Яна адзначае, што агулам ад Беларусі паўдзельчае каля дзесяці чалавек (у заплыве будзе ўдзельнічаць да 1500 плыўцоў). Раней пра такія свае планы Ганна распавяла ў эфіры Еўрарадыё у снежні 2017-га.

Традыцыйны заплыў праз Басфор пройдзе ў ліпені. “Цяпер 6 месяцаў трэніровак, дысцыпліны і рэжыму”, — паведамляе Ганна Бонд пра свае планы. У мінулым годзе яна паўдзельнічала ў паўмарафоне на 21,1 км у Мадрыдзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі