Глыбоцкі школьнік напіўся гарэлкі і загінуў на марозе
Хлопец вучыўся ў 11-м класе і быў з нармальнай сям’і.
У Глыбокім трагічна загінуў 11-класнік. Ён памёр ад пераахалоджвання арганізма.
У суботу ён разам з сябрам выпіў гарэлкі. Адзін з юнакоў здолеў дайсці дадому, а другі — не.
Загінулы хлопец рос у нармальнай сям’і і быў спакойным, адзначаюць сябры яго бацькоў. Яго магла загубіць юнацкая цікаўнасць — хацелася пакаштаваць забаронены плод.
Ілюстратыўнае фота з сайта 2gptd.by