Грузаперавозчыка Штоду не выпускалі з міліцыі пасля 15 сутак

18 лютага скончыўся тэрмін адміністрацыйнага арышту грузаперавозчыка Сяргея Штоды. Мужчыну затрымалі і асудзілі яшчэ 3 лютага, калі ён ішоў у Дом ураду на прызначаную сустрэчу з першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім.

Тады Штоду абвінавацілі ў дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы. Яго асудзілі на 15 сутак арышту.

Аднак у прызначаны час з ізалятара часовага ўтрымання бізнэсовец сёння не выйшаў. Па словах жонкі, у 12.30 муж затэлефанаваў ёй з міліцыі і сказаў, што яго прывезлі адразу з турмы на завулку Акрэсціна, перадае Радыё "Свабода".

Нагадаем, што грузаперавозчыкі, ад імя якіх выступаў Штода, хочуць частковай амністыі па штрафах у сістэме BelToll. Яны кажуць, што першы месяц дзеяння сістэмы ім не патлумачылі прынцыпы карыстання ёй, таму грузаперавозчыкі атрымалі вялізныя штрафы — да 100 тысяч еўра. У адказ грузаперавозчыкі рыхтаваі акцыю каля Дома ўраду. Напярэдадні яе Штоду затрымалі і асудзілі.

Грузаперавозчыкі: Ля Дома Ураду запішам відэазварот да Лукашэнкі

Знік бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду

Бізнесмена Сяргея Штоду, які рыхтаваў акцыю ў Мінску, адправілі за краты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі