Хакеісты Канады сталі чэмпіёнамі свету

Хакеісты Канады сталі чэмпіёнамі свету

Пераможцай 80-га чэмпіянату свету па хакеі, які завяршыўся ў Расіі, стала зборная Канады. Ва ўпартай барацьбе за першае месца канадскія хакеісты перамаглі каманду Фінляндыі — 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). Шайбы забілі Макдэвід (12) і Дзюшэн (60, у пустую браму).

Трэцяе месца на чэмпіянаце заняла зборная Расіі, якая літаральна разграміла каманду ЗША — 7:2.

Дарэчы, канадцы атрымалі тытул чэмпіёнаў 26-ы раз за гісторыю чэмпіянатаў свету.

Выніковае становішча 80-га чэмпіянату свету па хакеі: 1. Канада. 2. Фінляндыя. 3. Расія. 4. ЗША. 5. Чэхія. 6. Швецыя. 7. Нямеччына. 8. Данія. 9. Славакія. 10. Нарвегія. 11. Швейцарыя. 12. Беларусь. 13. Латвія. 14. Францыя. 15. Венгрыя. 16. Казахстан.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў траўні 2017 года ў Нямеччыне і Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі