Хашчавацкі: Можна ўсім расказваць, што Ізраіль прыслаў нягоднага дыпламата
Заява ізраільскага амбасадара Іосіфа Шагала выклікала вялікі розгалас у дэмакратычным асяродку Беларусі.
Нагадаем, у інтэрв'ю тэлеканалау RTVI Іосіф Шагал заявіў, што ў Беларусі няма палітвязняў, а толькі крымінальнікі. Потым у каментары агенцтву БелаПАН ён удакладніў, што замяніў бы слова "крымінальнікі" на азначэнне "людзі, асуджаныя па крымінальных артыкулах".
У адказ на гэта кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі заклікаў да байкоту ізраільскага амбасадара. Еўрарадыё пацікавілася ў рэжысёра, як можа байкатаваць Шагала чалавек, якога не запрашаюць на дыпламатычныя прыёмы.
Хашчавацкі: "Гэта складанае пытанне. Але я думаю, што калі ён будзе разумець, хто такі Шагал, скажа сам сабе, што побач з гэтым чалавекам я і блізка не магу знаходзіцца, то гэтага ўжо таксама будзе дастаткова. Грамадская пагарда такім чалавекам — гэта вельмі шмат".
Калі ўсім расказваць, што Ізраіль прыслаў нягоднага чалавека ў якасці дыпламата, — гэтага будзе дастаткова, каб маральна яго знішчыць, кажа Хашчавацкі.
Фота Юрыя Хашчавацкага — svaboda.org