Канадскі прэм’ер паціснуў руку Пуціну са словамі: “Прэч з Украіны”

У часе сустрэчы на саміце G20 кіраўнік канадскага ўраду Стывен Харпер сказаў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, каб ён ішоў прэч з Украіны.

“Думаю, я павінен паціснуць вам руку, але я магу сказаць вам толькі адно: прэч з Украіны”, — сказаў Стывен Харпер.

Адказ Пуціна на гэта не быў станоўчым. Расійская ж дэлегацыя была недаступнай для каментароў, паведамляе “Украінская праўда” са спасылкай на Bloomberg.
Раней канадскія ўлады заяўлялі, што гатовыя ціснуць на Расію ажно да вываду яе войскаў з Украіны.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі