Хлопца з Клімавічаў затрымалі, бо "штурхаў нагамі" дзяржаўны сцяг у 2020 годзе

Кірыл Вазмілаў

Кірыл Вазмілаў / сацсеткі

Маладога жыхара Клімавічаў затрымалі за падзеі 2020 года. Відэа з ім з'явілася ў тг.-канале, блізкім да сілавікоў.

Хлопец кажа, што ў 2020 годзе да яго дадому знаёмы прынёс дзяржаўны сцяг. Маладыя людзі выпілі, пасля чаго юнак, па яго словах, таптаўся па сцягу і штурхаў яго нагамі. Пазней сцяг спалілі ў двары дома.

"Медиазона" знайшла ў сацсетках старонку затрыманага — ён падпісаны як Кірыл Вазмілаў.

Напрыканцы роліка юнак "перадае прывітанне" свайму брату Юрыю Вазмілаву і кажа, што той "у 2020 годзе збег з краіны і цяпер знаходзіцца ў Польшчы".

Паводля якога артыкула канкрэтна затрымалі хлопца і дзе ён цяпер знаходзіцца — невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі