Лайн-ап фестываля "Дружба" папоўніўся новымі імёнамі

Лайн-ап міжнароднага музычнага фестываля "Дружба" папоўніўся новымі імёнамі. Так, на малой сцэне фэсту выступяць шэсць беларускіх каманд: Harotnica, Nizkiz, J-JBingz, "Тёплые вещи", "НаГуаль", "Йо-Йо", а таксама расіяне "Мураками", More & Рэльсы і Giallo.  


"Аргкамітэт фэсту выказаўся за пэўных артыстаў. Мы выставілі балы кожнаму. У каго было больш, той і выступіць", — распавядае пра адбор гуртоў на малую сцэну "Дружбы" адзін з арганізатараў Андрэй Жлоба.


Нагадаем, фестываль "Дружба" пройдзе 1-2 жніўня на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне. За два дні на галоўную сцэну выйдуць расіяне Дельфин, “Ногу Свело”, Animal ДжаZ, прадстаўнік Украіны Сяргей Бабкін ды беларусы “Серебряная Свадьба”, “Без Билета”, Akute, Botanic Project, “Петля Пристрастия”, “Кассиопея”, Navi, Sounduk, :B:N:, ды іншыя.


Сваёй асноўнай місіяй арганізатары сціпла лічаць “сабраць добрых людзей разам і добра пабавіць час у сяброўскай атмасферы”. Адсюль і назва фэсту.


Немузычныя забавы “Дружбы” — стандартныя для беларускіх фэстаў: арт-аб’екты і інсталяцыі, перфомансы, кірмаш, ёга, спаборніцтвы па валейболе, бадмінтоне ды фрысбі, дзіцячая пляцоўка і іншае. А вось сапраўдным прарывам стане так званы “Фуд-корт”, дзе можна будзе не толькі набыць ежу, але і папіць піва!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі