Лукашэнка папрасіў Пуціна падзяліцца кадрамі
![Лукашэнка папрасіў Пуціна падзяліцца кадрамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000343_3d4591b96bf4497ad2159e4834e34c3dsajtluk.jpg.webp?itok=cmC8qG-4)
Аляксандр Лукашэнка папрасіў Уладзіміра Пуціна падзяліцца кадрамі. Праўда, толькі спартыўнымі. "У Расіі лішак калі не трэнераў, то спартсменаў дакладна", — сказаў беларускі кіраўнік падчас чарговага раўнда перамоў з расійскім прэзідэнтам у Сочы. У пятніцу абмяркоўваліся гуманітарныя пытанні.
Лукашэнка гаварыў пра тое, што ў Расіі шмат таленавітых спартсменаў. Нямала іх не трапляюць у прызавую тройку, з-за чаго не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. А ў Беларусі "вакансій" дастаткова, каб гэтыя спартсмены маглі выступаць за нашу краіну.
"Мы просім, каб спектр расіян быў большы тут, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Няхай выступаюць за Беларусь. Ну а калі яны падрыхтуюцца, то няхай і паканкуруюць з расійскімі вядучымі зоркамі".
Такая ж сітуацыя можа быць і па трэнерах. Асабліва ў фігурным катанні. З дапамогай расійскіх талентаў гэты від спорту можна было б падняць "на адпаведны ўзровень", адзначыў беларускі кіраўнік. Гаворка ішла і пра фехтаванне.