На аэрадроме Бельбек згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны
![Аэрадром Бельбек пасля ракетнага ўдару](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/44.jpg.webp?itok=SaC6zaGi)
Аэрадром Бельбек пасля ракетнага ўдару / x.com/Maxar
На аэрадроме Бельбек у акупаваным Крыме згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны. Такую выснову можна зрабіць з дапамогай якасных здымкаў, зробленых са спадарожніка. Мяркуецца, што пасля ўкраінскага ракетнага ўдару згарэлі два знішчальнікі МіГ-31 і адзін Су-27. Пашкоджанні атрымаў адзін МіГ-29. Згарэла і сховішча паліва.
Ракетны ўдар быў нанесены ў ноч з 15 на 16 траўня. Расіяне традыцыйна сцвярджалі, што быццам адбілі атаку — збілі пяць ATACMS.
Генштаб Украіны ў сённяшняй зводцы згадаў толькі два знішчаныя ў мінулыя суткі расійскія самалёты.
![На аэрадроме Бельбек згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/45_21.jpg.webp?itok=07rbTgez)
![На аэрадроме Бельбек згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/46_13.jpg.webp?itok=iFDsfwW9)
![На аэрадроме Бельбек згарэлі тры расійскія самалёты, яшчэ адзін пашкоджаны](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/47_5.jpg.webp?itok=wBujli2d)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.