На дзіцячым “Еўрабачанні” у Мінску перамагла польская дзяўчынка

На дзіцячым “Еўрабачанні” у Мінску перамагла польская дзяўчынка

Пераможцай дзіцячага “Еўрабачання-2018” стала прадстаўніца Польшчы — 13-гадовая Раксана Венгель. Яе кліп на конкурсную песню “Anyone I want to be” мае больш за два мільёны праглядаў.

Летась Раксана перамагла ў першым сезоне дзіцячага польскага “Голасу”  — The Voice Kids.

У тройку лідараў таксама ўвайшлі юныя спявачкі з Францыі і Аўстраліі. Беларус Даніэль Ястрэмскі — на 11 месцы.

Дзіцячае “Еўрабачанне-2018” прайшло ў “Мінск-Арэне”. У ім удзельнічалі выканаўцы з 20 краін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі