На паўднёвым усходзе Магілёўшчыне прайшоў моцны снегапад

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці ўтварылася снежнае покрыва вышынёй да 11 см. Такое надвор’е было ў Слаўгарадзе раніцай 20 красавіка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на рэсурс meteoinfo.by

Снежнае покрыва з’явілася таксама на захадзе і ўсходзе Віцебшчыны (да 4 см), на поўнач, на поўдзень і на ўсход ад Мінска (да 2 см), на ўсходзе Гомельшчыны (5-7 см) і на захадзе Магілёўшчыны (да 1 см).

Снег у красавіку і ўтварэнне часовага снежнага покрыва не рэдкая для Беларусі з’ява. Такое надвор’е часам здараецца і ў траўні. А ў 1962 годзе ў Мінску апошні снег сышоў ажно 7 чэрвеня.

Тым часам блогерка Дар’я Альперн-Каткоўская выклала ў Фэйсбуку фота заснежанай Оршы, зробленае раніцай 20 красавіка.

“Мяне і цяпер мучае пытанне, навошта мы цягнулі велікі”, — каментуе Дар’я свой фотаздымак. 

Заснежаная Орша. 20 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі