На судзе над графіцістамі затрымалі двух чалавек
У судзе Фрунзенскага раёна затрымалі Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", хлопцы разгарнулі плакат супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.
Як паведамляла Еўрарадыё, судовы працэс ідзе над Максімам Пякарскім, Вячаславам Касінеравым і Вадзімам Жаромскім. Іх вінавацяць у групавым хуліганстве і псаванні маёмасці. Нагодай для крымінальнай справы сталі патрыятычныя графікі "Беларусь мае быць беларускай" і "Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе..." Акрамя таго, хлопцаў вінавацяць у псаванні фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі.
Экспертыза надпісаў, як распавялі журналістам самі абвінавачаныя, не выявіла ў іх прыкметаў экстрэмізму. Шкоду за псаванне бігборда (2 млн 200 тыс. руб.) яны ўжо кампенсавалі.