Ордар з Гаагі для Нетаньяху: чаму для яго, а не для Лукашэнкі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Міжнародны крымінальны суд можа выдаць ордар на імя прэм’ера Ізраіля Нетаньяху. А вось такога ж ордара на імя Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль чамусьці няма. Тут альбо Павел Латушка слаба стараецца, альбо (што больш імаверна) у некага не хапае палітычнай волі прыняць такое рашэнне. І старшыня Еўракамісіі можа колькі хоча заклікаць рэжым вызваліць палітвязняў, але Лукашэнка не толькі нікога не вызваляе, але і зноў кідае за краты тых, хто мусіў выйсці на свабоду. Як Паліна Шарэнда-Панасюк ці айцец Павел Лемех.

Чаму дагэтуль ордар на Лукашэнку Міжнародны крымінальны суд не выдае, а для Нетаньяху чысты бланк ужо падрыхтаваны? Сітуацыя з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк — гэта ўжо выхад на плато рэпрэсій альбо яшчэ не і ці варта разлічваць на нейкія перамовы з рэжымам? Ці будуць наступствы для Беларусі ў выніку гібелі прэзідэнта Ірана Раісі і чаго Пуцін таемна ляціць да Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі