Пётр Шапко: “Ініцыятывы супраць спайсаў прымаюцца павольна”

Як вядома, у Беларусі чакаецца стварэнне Міжведамаснай антынаркатычнай камісіі, якая зможа забараняць любы новы сінтэтычны псіхатроп за лічаныя дні. Пакуль жа ўнясенне новых рэчываў у “Рэспубліканскі пералік” займае тыдні і месяцы. Гэты час наркадылеры выкарыстоўваюць для распаўсюду новых спайсаў, міксаў і "марак".



“Ініцыятывы павінны прымацца як мага больш хутка. Колькі смярцей удалося б пазбегнуць, калі б сённяшнія працэсы адбываліся хаця б два гады таму, — выказаў меркаванне кіраўнік аб’яднання “Горад без наркотыкаў” Пётр Шапко падчас ток-шоў “Форум” на тэлеканале "Беларусь-1". — Гэта ж толькі пачатак смерцяў, а якая колькасць людзей ужо ўцягнута”.


 
З пачатку года ад перадазіровак сінтэтычнымі псіхатропамі афіцыйна загінулі сем чалавек. Зазвычай гэта людзі, якія спажывалі небяспечныя рэчывы ўпершыню ці нядоўга. Насамрэч спажыўцы спайсаў, парашкоў і "марак" пасля прыёму штодня здзяйсняюць ДТЗ, забіваюць і ўчыняюць самагубствы праз вострыя псіхічныя разлады.



Фота — bobruisk.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі