Расіяне атакавалі ракетамі Днепрапятроўскую вобласць, сярод загінулых — дзеці

Наступствы расійскай ракетнай атакі ў Дняпры

Наступствы расійскай ракетнай атакі ў Дняпры / @dnipropetrovskaODA

Васьмігадовы хлопчык памер раніцай у шпіталі ад ран, якія ён атрымаў падчас расійскай ракетнай атакі на Днепрапятроўскую вобласць. Пра гэта піша Hromadske са спасылкай на кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака. Дзіця жыло ў Сінельнікава, гэты населены пункт таксама апынуўся пад ударам. Пазней Лысак удакладніў, што загінулі яшчэ два дзіцяці, дзяўчынцы было 14 год, хлопчыку 6. Усяго ў  Сінельнікава загінулі 6 чалавек, яшчэ 6 пацярпелі.

Пацярпелыя ёсць у Крывым Рогу і Дняпры. У Дняпры на дадзены момант вядома пра двух загінулых і 15 параненых. Прадстаўнік рэгіёну кажа, што ўсяго над вобласцю ўкраінскім СПА ўдалося знішчыць гэтай ноччу і раніцай 11 ракет. Але былі і трапленні.

У Дняпры гарэла пяціпавярхоўка. Яна часткова разбурана. Пашкоджаны таксама два інфраструктурных аб'екта. Пад заваламі пяціпавярхоўкі яшчэ могуць заставацца людзі, адзначыў Лысак.

Адзначым, што раніцай у Стаўрапольскім краі Расіі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-22М3. У Мінабароны Расіі паведамілі, што ён пацярпеў катастрофу пасля "выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання".

Россияне атаковали ракетами Днепропетровскую область, среди погибших — дети
В результате атаки загорелась и была частично разрушена жилая пятиэтажка / здесь и далее фото @dnipropetrovskaODA
Россияне атаковали ракетами Днепропетровскую область, среди погибших — дети

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі