Расійскі дэпутат: Выхад з Рады Еўропы верне ў Расію смяротную кару (відэа)

Дэпутат Дзярждумы Расіі, намеснік кіраўніка фракцыі ЛДПР Аляксей Дзідзенка распавёў сваім калегам аб перавагах выхаду Расіі з Рады Еўропы. Паводле яго словаў, такое рашэнне прывядзе да адмены мараторыя на смяротную кару.

“Нам трэба ўсяго 24 гадзіны, адны суткі выйсці з Рады Еўропы для таго, каб пакараць мільёны вычварэнцаў, гвалтаўнікоў, педафілаш, якія знаходзяцца ў нашых турмах сёння”, — заявіў ён журналістам у пятніцу, 30 студзеня.

Мараторый на смяротную кару дзейнічае ў Расіі з 1997 году.

Расія тым часам перадумала выходзіць з Рады Еўропы і мае намер працягнуць супрацоўніцтва з кабінетам міністраў і іншымі органамі арганізацыі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Аляксандр Лукашэвіч у сувязі з пазбаўленнем Расіі права голасу ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі