100 беларусаў-нелегалаў хочуць легалізавацца ў Польшчы
Яны збіраюцца скарыстацца з акцыі па легалізацыі нелегалаў, якая распачалася ў Польшчы на пачатку гэтага года.
Легалізавацца можна да канца чэрвеня 2012 года. Паводле звестак Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы, ад пачатку года запыты пра легалізацыю склалі больш за 4,5 тысячы чалавек. Найбольшае прадстаўніцтва ў гэтым спісе ў в'етнамцаў — амаль паўтары тысячы, далей ідуць украінцы — крыху больш за тысячу, піша Kurier Poranny.
Замежнікі, якія паспяхова легалізуюцца, змогуць разлічваць на дазвол на жыхарства ў Польшчы на працягу 2 гадоў. За гэты час яны змогуць легальна ўладкавацца на працу.
Фота — pinebrookhomes.com